У сэрцы навекі родны наш край

«У сэрцы навекі родны наш край». Пад такой назвай прайшла літаратурная сустрэча работнікаў аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, удзельнікаў народнага калектыву літаратурнай творчасці «Світанак» з пражываючымі ў Александроўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў.

Вядучыя мерапрыемства Таццяна Гагалінская і Ала Клакоўская расказалі прысутным пра гісторыю раённага цэнтра, пра знакамітых землякоў, якія праславілі наш край далёка за яго межамі.

Непаўторную прыгажосць родных мясцін у сваіх вершах і апавяданнях апісваюць мясцовыя паэты і пісьменнікі — удзельнікі народнага калектыву літаратурнай творчасці «Світанак». Вядучыя мерапрыемства расказалі пра шаркаўшчынскіх літаратараў, якія тэмы іх хвалююць, прадэманстравалі відэафільм, зняты да 30-годдзя «Світанка», якое адзначалася летась.

Дарэчы, сярод пражываючых у доме-інтэрнаце таксама ёсць творчыя людзі,якія ўдзельнічаюць у гуртках самадзейнасці. Напрыклад, Юрый Бяляеў. Мужчына ўжо даўно піша вершы, апавяданні. Некалькі сваіх вершаваных твораў ён прачытаў для публікі, а рукапісныя тэксты падарыў кіраўніку «Світанка» Але Клакоўскай.

У той дзень прыехалі таксама бібліятэкары з вялікім мноствам кніг. У маршруце бібліобуса цяпер з’явіўся новы прыпынак — Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Пражываючыя ва ўстанове з ахвотай бралі самую розную літаратуру для чытання ў вольную хвіліну.

 

Оставьте комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *